Снежань 2018. Фота Волі Афіцэравай
Пра гэта паведаміла сёння журналістам галоўны санітарны доктар Мінска Святлана Ярмак, піша БелТА.
«Улічваючы, што навагоднія святы — гэта масавыя мерапрыемствы, якія любяць праводзіць не толькі ў коле сям'і, але і са сваімі сябрамі, знаёмымі, мы ўсё ж такі настойліва рэкамендуем гэтыя святы хоць бы ў гэтым годзе праводзіць у блізкім коле сваіх сваякоў, каб не быць датычным да заражэння сябе або сваіх знаёмых»,-сказала Святлана Ярмак.
Што тычыцца карпаратываў, то галоўны санітарны доктар нагадала: рашэннем Мінгарвыканкама ўсім аб'ектам грамадскага харчавання было забаронена праводзіць закрытыя і заказныя мерапрыемствы. «Гэта з'яўляецца асноўным прафілактычным сродкам, трэба ўстрымацца ад правядзення такіх мерапрыемстваў», - адзначыла яна.
Санслужба таксама рэкамендуе зрабіць пакупкі да святаў загадзя, каб пазбегнуць чэргаў. Пры наведванні гандлёвых цэнтраў, магазінаў абавязкова выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны.
Яна таксама адзначыла, што масачны рэжым у сталіцы, уведзены 12 лістапада, можа захавацца ў найбліжэйшыя некалькі месяцаў.