16 снежня ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е. На большай частцы Віцебскай і Гродзенскай абласцей, на астатняй тэрыторыі месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), паведамляе Белгідрамет. У асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Вецер паўднёвы, умераны. Максімальная тэмпература паветра -2, +3°С.

У Мінску воблачна. Кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Слабы дождж. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, умераны. Тэмпература паветра раніцай каля -2°С, днём -1..+1°С, увечары каля 0°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0