Апублікавана відэа з жорсткім абыходжанне з затрыманымі ўдзельнікамі пратэстаў у Фрунзенскім РУУС 12 жніўня.

На кадрах — жорсткае абыходжанне з затрыманымі, якіх даставілі з акцый пратэсту. Людзей дапытваюць і б'юць, аднаму з затрыманых кажуць: «Дзве ныркі, а жыццё адно», другому кажуць: «Аблізвай палку».

Ініцыятыва звяртаецца да нядаўна прызначанага на пасаду першага намесніка старшыні Следчага камітэта генерал-маёра юстыцыі Алега Шандаровіча, які курыруе пытанні папярэдняга следства, у строгай адпаведнасці са сваімі службовымі абавязкамі адрэагаваць на паведамленне аб злачынстве, забяспечыўшы неадкладнае завядзенне крымінальнай справы, а таксама яго ўсебаковае, поўнае і аб'ектыўнае расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0