Незвычайную туманную вясёлку заўважылі за 22 кіламетры ад Віцебска 20 снежня. Фатаграфіі прыроднай з'явы з'явіліся ў адной з груп УКантакце. Аўтар паведамлення заяўляе, што на кадрах — туманная вясёлка.
Такая вясёлка прадстаўляе сабой шырокую бліскучую белую дугу, абумоўленую праламленнем і рассейваннем святла ў вельмі дробных кропельках вады. Яна з'яўляецца пры асвятленні сонечнымі прамянямі слабога туману, які складаецца з кропелек радыусам каля або менш за 25 мкм.
Зрэшты, ёсць і шанец таго, што на здымках зафіксаваная так званая воблачная вясёлка. Яна ўзнікае, калі групы кропель адлюстроўваюць назад святло ад яркага сонца (або Месяца), які знаходзіцца на супрацьлеглым баку неба.
0
0
0
0
0
0