БелТА

БелТА

Старшыня Савета Рэспублікі ў аўторак стала госцяй праекта «ШАГ» (Школа актыўнага грамадзяніна) у школе № 118, піша Звязда.

Адзначаецца, што самай цікавай часткай былі пытанні да госці.

А на пытанне пра самае патаемнае жаданне на Новы год Наталля Качанава адкрыта адказала: «Мір і спакой у нашай краіне. Каб мы былі адзіныя. Я хачу міру для вас, сваіх і вашых дзяцей, унукаў, праўнукаў».

Таксама дзеці разважалі, што хтосьці імкнецца прыносіць славу краіне на міжнародных спаборніцтвах, хтосьці — лячыць людзей, вучыць дзяцей. Але галоўнае — заставацца чалавекам пры любых абставінах, на любых пасадах. І Наталля Качанава цалкам пагадзілася, дадаўшы пры гэтым, што «ніякі інтэрнэт не заменіць чалавечых зносін».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0