Wikimedia Commons
Пра гэта паведаміў пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў у эфіры СТБ, піша Інтэрфакс.
«Неўзабаве, у пачатку года, першыя партыі вакцыны паступяць у рэспубліку для вакцынацыі», — заявіў пасол.
Мезенцаў нагадаў, што расійская вакцына «Спадарожнік V» першай прыйшла на тэрыторыю Беларусі.
«І мы ўдзячныя за прафесійную ацэнку, якую далі санітарныя дактары Беларусі, ацаніўшы эфектыўнасць і паспяховасць правядзення таго эксперыментальнага цыклу па апрабацыі вакцыны, які паказаў, што яе можна вырабляць сумесна», — падкрэсліў ён.
0
0
0
0
0
0