Здарэнне адбылося ў в. Вішнеўка. У службу 101 звярнулася неабыякавая жанчына, якая паведаміла, што ў калодзежы ў суседнім двары сядзіць кот і не можа выбрацца, паведамляе 112.by.
«Нягледзячы на тое, што выратаванне жывёл не ўваходзіць у прамыя абавязкі работнікаў МНС, ратавальнікі паехалі па адрасе. Баец на выратавальнай вяроўцы спусціўся на дно пустога дваццаціметровага калодзежа, пасадзіў ката ў мех і падняўся наверх», — распавялі ў МНС.
Верагодней за ўсё, жывёла праседзела ўнізе некалькі сутак. Пасля правядзення выратавальнай аперацыі кот уцёк.
0
0
0
0
0
0