spring96.org

spring96.org

Справу разглядае суддзя Таццяна Ліннік, дзяржаўны абвінаваўца — пракурор Худаешка, паведамляе spring96.org.

Здарэнне адбылося 7 лістапада ўначы. Ангеліна Бібік і Мацвей Копач сарвалі разам з флагштокам на вуліцы Куйбышава чырвона-зялёны сцяг. Паводле следства, яны сталі яго таптаць нагамі, пляваць на яго, а на завяршэнне падпалілі з дапамогай гаручай вадкасці. Гэтыя дзеянні здымаліся на мабільныя тэлефоны іх знаёмымі.

Была нанесеная матэрыяльная шкода ЖРЭА Савецкага раёна. Абвінавачаныя выплацілі яе па 39 рублёў 78 капеек кожны.

На судовым пасяджэнні 2 лютага адбыліся спрэчкі бакоў, выступ дзяржабвінаваўцы, адвакатаў, прагучала апошняе слова абвінавачваных.

Пракурор Худаешка прапанаваў выключыць з абвінавачвання артыкул пра хуліганства, здзейсненае групай асоб і пакінуць толькі здзек з дзяржаўнага сцяга і запытаў па адным годзе абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу.

Прысуд будзе вынесены 4 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0