«Сучасны перыяд можна параўнаць з развалам Савецкага Саюза і яго наступствамі», — сказаў ён.

«Каляровая рэвалюцыя ў Беларусі была немагчымая. Таму, абапіраючыся на пэўныя ўнутраныя сілы, была зроблена спроба не каляровай рэвалюцыі, а мяцяжу па прынцыпе бліцкрыгу. Бліцкрыг не атрымаўся. Мы ўтрымалі сваю краіну. Пакуль», — сказаў ён

«Нам трэба выстаяць што б там ні было. І 2021-ы, сёлетні, год будзе вызначальны», — сказаў ён.

Лукашэнка пачаў даклад не з пераліку дасягненняў свайго 26-гадовага кіравання, а з азнаямлення прысутных з праграмай тых, хто хацеў ажыццявіць «мяцеж».

Такой праграмы насамрэч у Святланы Ціханоўскай не было, яе прыдумала дзяржаўная прапаганда (узяла праграму адной з апазіцыйных палітычных партый канца 1990-х). Там гаворка ішла пра ўвядзенне беларускай мовы, забароны расійскіх тэлеканалаў і аўтакефалію праваслаўнай царквы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0