У нядзелю праваслаўныя хрысціяне адзначаюць Сёмуху, або Тройцу — свята, устаноўленае ў памяць сыходу Святога Духа на апосталаў. Яно адзначаецца праз сем тыдняў пасля Вялікадня, адсюль і народная назва — Сёмуха. Гэта адно з найбольшых царкоўных святаў.

Свята наклалася на старадаўнюю народную традыцыю адзначаць надыход лета. Таму і ўпрыгожваюць царкву на гэты дзень галінкамі бярозаў, а хаты высцілаюць «маем» — аерам ці іншымі духмянымі травамі.

Паводле Бібліі, на пяцідзесяты дзень пасля Уваскрэсення Хрыстовага дом, дзе сабраліся вучні Хрыста, напоўніў гул з неба, і з’явіліся агнявыя языкі, якія кранулі апосталаў, пасля чаго ў іх з’явіўся дар прапаведаваць на розных мовах народаў свету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?