У атацы Насця Верамеенка
Надзвычай няўдалым выйшаў трэці матч жаночай зборнай Беларусі па баскетболе на чэмпіянаце Еўропы ў Латвіі.У сустрэчы з італьянкамі нашы заўзятары маглі смела разлічваць на перамогу. І пачатак гульні толькі абнадзейваў. Першая чвэрць была выйграна з лікам 18:12.
Затое потым пачаўся правал. Мяч проста адмаўляўся ляцець у італьянскі кошык, было шмат памылак у атацы. Перавага суперніц складала часам больш за дзесяць пунктаў.
Шанц зачапіць гульню быў за пяць хвілін да канца, пры ліку 52:56. Але потым быў непадрыхтаваны пас у аўт, і італьянкі ўжо не збіраліся саступаць — 58:67.
Такім чынам зборная Беларусі заняла трэцяе месца ў групе і выйшла ў наступны этап. Што праўда, з нулём у графе «пункты». У другім этапе суперніцамі нашых стануць расіянкі, турчанкі і літоўкі. Задача выхаду ў чвэрцьфінал вельмі абцяжарваецца.
0
0
0
0
0
0