Арцём Ахунаў увечары 10 сакавіка быў дома са сваім 8-месячным дзіцём. Дамафон быў адключаны, каб не будзіць дзіця. Каля 19-й гадзіны ў дзверы пагрукалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку. Па пратаколе дзверы Арцём адкрыў, толькі калі супрацоўнікі дасталі спецсродкі. Але сам мужчына кажа, што адчыніў адразу, як толькі пачуў грук у дзверы. Ахуноў віну не прызнаў, «бо немагчыма непадпарадкоўвацца з 8-месячным дзіцём на руках», паведамляюць праваабаронцы.

Супрацоўнікі дачакаліся маму дзіцяці, каб затрымаць Арцёма. Яго даставілі ў Бараўлянскае РАУС і склалі пратакол за непадпарадкаванне па арт. 24.3 КаАП.

Суддзя Мінскага раёна Віктар Шаўцоў арыштаваў Ахунова на 15 сутак.

Наталлю Багданаву таксама затрымалі ўчора з дому за непадпарадкаванне, бо яна нібыта адмовілася адчыніць дзверы. Суддзя Шаўцоў таксама пакараў Наталлю 15-сутачным арыштам па арт. 24.3 КаАП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0