Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Нагадаем, падзеі, з-за якіх па крымінальнай справе судзілі 31-гадовага мінчука Ягора Сугойдзя, адбыліся ў першы дзень пратэстаў, пасля выбараў прэзідэнта краіны — 9 жніўня мінулага года. Паводле звестак пракурора, абвінавачваны, які быў у той момант п'яны, разам з групай людзей прымаў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Ён выйшаў на праезную частку праспекта Машэрава, перашкаджаў праезду транспарту, а потым заскочыў на аўтазак.

Сугойдзь віну прызнаў часткова: на мітынгу быў, з тым, што скакаў на МАЗ, не згодны.

Дзяржабвінаваўца запатрабаваў пакараць Ягора Сугойдзя двума гадамі пазбаўлення волі, з адбываннем тэрміну ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама маладога чалавека патрабуецца лячыць ад хранічнага алкагалізму.

Абаронца паведаміў, што віна Ягора цалкам не даказаная. Ён папрасіў суд, у тым выпадку, калі віна яго падабароннага будзе ўсё ж даказаная, не пазбаўляць яго свабоды — прызначыць умоўны тэрмін або адтэрмінаваць яго.

У выніку суд Цэнтральнага раёна прызнаў Ягора Сугойдзя вінаватым і згодна з санкцыямі ч. 1 арт. 324 КК Беларусі прызначыў яму два гады папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Таксама да яго будуць ужытыя прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад алкагалізму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0