Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

23 сакавіка гаспадаром надвор'я застанецца халоднае паветра, піша Tut.by.

Ноччу і раніцай месцамі невялікі кароткачасовы снег, днём пераважна без ападкаў. Ноччу -4…-9ºС, месцамі па поўначы -10…-13ºС, днём +1…+6ºС.

У Мінску ўначы да -4ºС, удзень да +3ºС.

У сераду і чацвер надвор'е будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сонца паболее.

У сераду ноччу -2…-8ºС, месцамі да -10ºС; днём +2…+9ºС, у чацвер ноччу -6…+1ºС, днём +3…+10ºС. У многіх раёнах растане снег.

У Мінску ў сераду да +3ºС, у чацвер да +5ºС.

26 сакавіка, у пятніцу, атмасферны ціск пачне падаць і ў асобных раёнах пройдуць невялікія ападкі ў асноўным у выглядзе дажджу. Максімальная днём +4…+11ºС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0