Бакі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, а таксама адносіны паміж дзвюма краінамі. Пра гэта паведаміла прэс-служба Дзярждэпартамента ЗША, піша Tut.by.

— Дарадца Шоле ясна даў зразумець, што неабходна неадкладна вызваліць усіх без выключэння палітычных зняволеных у Беларусі, асабліва адзначыўшы неадкладнасць справы кансультанта Радыё Свабода Ігара Лосіка. Дарадца і міністр замежных спраў таксама абмеркавалі маючы адбыцца абмен пасламі паміж ЗША і Беларуссю, адзначыўшы, што адкрытыя лініі сувязі пойдуць на карысць абедзвюм краінам, — гаворыцца ў паведамленні.

Там таксама адзначаецца, што Злучаныя Штаты рашуча падтрымліваюць прапанову аб сапраўдным дыялогу ўлады з лідарамі пратэснага руху з мэтай правядзення свабодных і справядлівых выбараў пад міжнародным наглядам ужо сёлета.

Прэс-служба беларускага МЗС пра гэту размову пакуль нічога не паведамляе.

Паводле апошніх звестак, у Беларусі ўжо 288 палітычных зняволеных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0