«Высветлілася, што тату з 25 чэрвеня адправілі ў карцар на 10 дзён за адмову прамаўляць фразу «схільны да экстрэмізму» … і г. д па гэтай стандартнай фармулёўцы. У карцары тата абвясціў галадоўку, у яго павышаны ціск, 160 на сённяшні дзень.

Як мы зразумелі, што, хутчэй за ўсё, неабходныя яму лекі не прадастаўляюцца (а яму патрэбныя на пастаяннай аснове таблеткі ад ціску і яшчэ ад яго захворвання). Без гэтых таблетак у яго зноў можа здарыцца гіпертанічны крыз, які ён ужо перанёс у СІЗА КДБ, а таксама ёсць пагроза пазбавіцца другой нагі».

Уладзімір Гундар — 60-гадовы баранавіцкі актывіст і краязнаўца, былы «афганец», інвалід 2-й групы. 30 снежня 2020 пасля вобшуку яго забралі у СІЗА КДБ, па абвінавачванні па артыкуле 289 КК («Акт тэрарызму»).

Уладзімер Гундар некалькі гадоў таму перанёс складаную аперацыю. Яму ампутавалі нагу, ён мае гіпертанію і судзіннае захворванне. Актывіст ужо шмат гадоў носіць пратэз, але падчас затрымання яго прымусілі зняць. У турме Гундар вымушаны перасоўвацца на мыліцах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0