Дом правасуддзя ў Брэсце. Фота «Вячэрні Брэст»
Суддзя Вера Філонік прызначыла палітвязням наступныя тэрміны пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах узмоцненага рэжыму:
- Аляксандру Лопуху — 5 гадоў і 6 месяцаў;
- Сяргею Цібцу, Валянціну Колбу, Андрэю Хвескаўцу — 5 гадоў кожнаму;
- Леаніду Германовічу, Андрэю Моцуку, Аляксандру Шандыбе — 4 гады і 6 месяцаў кожнаму;
- Сяргею Волкаву, Аляксандру Шаламіцкаму, Сяргею Шаламіцкаму — 4 гады кожнаму.
Менавіта такія тэрміны запрашвалі прадстаўнікі дзяржаўнага абвінавачвання Міхаіл Дайнека і Сцяпан Ляшок.
Што тычыцца позваў пацярпелых па кампенсацыі матэрыяльнай і маральнай шкоды, то яны будуць разгледжаныя асобна.
«Якой мерай мераеце, такая і вам адмераная будзе». Акцёр-палітвязень Волкаў выступіў з апошнім словам
0
0
0
0
0
0