Рашэнне было прынята міністрам фінансаў Джанет Елен пасля кансультацый з Упраўленнем па кантролі замежных актываў і Дзярждэпартаментам. Гэта адбылося 15 жніўня, у дзень, калі «Талібан» захапіў Кабул.

Паводле даных МВФ, рэзервы ўрада Афганістана ў красавіку 2021 года складалі 9,4 мільярды даляраў, прыкладна трэць ад гадавога ВУП краіны. Гэтыя сродкі захоўваюцца, у асноўным, у ЗША — дакладны памер сродкаў у амерыканскіх банках невядомы, але, паводле даных Washington Post, складае «мільярды» даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0