Паведамляецца, што гэта прыватныя перавозчыкі на самалёце Boeing 737-300.
Гэта, паводле fligthradar24, Boeing 733 з бартавым нумарам JY-JAD, які вылецеў з Эрбіля ў іракскім Курдыстане ў 1,31 ночы, сеў у Амане (Іарданія) ў 03:57 і праз некалькі хвілін вылецеў у Мінск.
Учора паведамлялася, што спыненыя рэйсы з Эрбіля ў Мінск праз Стамбул, на якіх маглі ляцець патэнцыйныя мігранты.
«Мы хацелі б паведаміць грамадскасці, што з мінулага тыдня мы спынілі палёты з Эрбіля ў Мінск праз Стамбул чартарнымі рэйсамі, што выконваюцца ад імя тураператара», — паведамлялася на старонцы кампаніі Tailwind Airlines у інстаграме.
Чартары з Эрбіля лёталі з 24 ліпеня. Раней паведамлялася, што самалёты Іракскіх авіяліній не дастаўляюць людзей у Беларусь.
Афіцыйна авіязлучэнне з Іарданіяй запланавана на пачатак верасня, і самалёты «Белавія» будуць лётаць у горад Акаба на Чырвоным моры





