«У перыяд выбарчай кампаніі і пасля яе завяршэння на педагагічных работнікаў аказваўся наймацнейшы інфармацыйна-псіхалагічны ціск. І гэта не дзіўна, бо педагог — ключавая фігура ў адукацыі. У яго адрас гучалі пагрозы, абразы, заклікі байкатаваць установы адукацыі. Не выйшла, — сказаў Ігар Карпенка.

— Настаўнік, як і раней, застаўся апорай дзяржаўнай улады і суверэнітэту краіны. Таму палітыка прэзідэнта па абароне настаўнікаў, іх сацыяльнай падтрымцы, умацаванні станоўчага іміджу педагога і школы заўсёды атрымлівае станоўчы водгук у педагагічнай супольнасці. У сваю чаргу гэта накладае і пэўную адказнасць на педагога за якасць і вынік яго дзейнасці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0