Па словах Шандаровіча, у мінулым годзе такіх злачынстваў было каля 1,7 тыс., за дзевяць месяцаў гэтага — каля 3,3 тыс. спраў. Справы, звязаныя з пратэстамі, складаюць усяго 5,5% ад агульнага масіва крымінальных спраў па краіне.

Зараз завершана расследаванне па 2 тыс. пратэстных крымінальных справах у дачыненні да амаль 1,5 тыс. чалавек.

Напрыклад, па карагоднай справе ў Брэсце крымінальнае расследаванне вялося ў дачыненні да 129 чалавек, у дачыненні да 104 з якіх яно скончана, справы перададзеныя пракурору. Аднак устанаўленне максімальнай колькасці ўдзельнікаў працягваецца.

Зараз у вытворчасці знаходзяцца каля 1,1 тыс. крымінальных спраў у дачыненні да больш за 1,2 тыс. чалавек. 

Алег Шандаровіч падкрэслівае, што для ўсходніх рэгіёнаў Беларусі пратэстная актыўнасць была менш характэрная. У Віцебскай, Магілёўскай і нават Гомельскай абласцях значна менш заведзена крымінальных спраў, чым у Мінску, Гродне і Брэсце.

Расказаў намеснік кіраўніка СК і як рухаецца справа вакол замены ў Рызе падчас чэмпіянату свету па хакеі мэрам горада дзяржаўнага сцяга на бел-чырвона-белы.

Крымінальная справа была распачата па ч. 3 арт. 130 (распальванне нацыянальнай варожасці па прыкмеце нацыянальнасці) КК.

«Праведзены неабходныя працэсуальныя дзеянні. У другой палове ліпеня мы накіравалі ў адрас латвійскіх калег просьбу аб ўручэнні гэтым службовым асобам апавяшчэнняў, згодна з якім яны павінны з'явіцца на допыт у Следчы камітэт. Да апошняга часу якога-небудзь адказу атрымана не было. У сувязі з гэтым 20 верасня па ўстаноўленай міждзяржаўнымі дамовамі працэдуры мы паўторна адправілі просьбу аб допыце латвійскіх службовых асоб па дадзенай акалічнасці, але ўжо на тэрыторыі Латвіі. Афіцыйная рэакцыя паступіла літаральна на днях. У адказе на наш запыт латвійскі бок паказаў, што не можа выканаць запыт і што «дзеянні латвійскіх службовых асоб утрымліваюць тэндэнцыйныя ацэнкі выключна палітычнага акту, ні ў якім разе не мае на мэце зняважыць нацыянальны гонар і годнасць беларусаў, а толькі дэклараваць прыхільнасць развіццю палітычных свабодаў у грамадзянскай супольнасці», — расказаў Алег Шандаровіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0