Сёння Фрунзенскі суд Мінска выставіў на таргі «коз у колькасці пяць штук і аднаго казла.
Такую аб’яву сфатаграфаваў сёння блогер dr0p_of_sun.
Юрысты кажуць, што, відаць, у такі спосаб рэалізуецца канфіскаваная маёмасць. А крамы канфіскату браць да сябе козаў не рашыліся, таму суд і рашыў прадаць жывёлу на аўкцыёне.
Пачатковы кошт ад 100 000 рублёў за адну галаву.
0
0
0
0
0
0