На месца скіраваліся ратавальнікі.

«Я ў першыя секунды і не разабраўся, што гэта дзіця. Затым пачуў вельмі слабы плач. У гэты ж момант крыкнуў ратавальнікам, каб здымалі курткі адзення і, не чакаючы калег, скокнуў за нованароджаным у яму. Дастаў яго і перадаў калегу. Той захутаў хлопчыка ў куртку і ручнікі, якія прынеслі работніцы пункта. У гэты момант прыбылі супрацоўнікі хуткай медыцынскай дапамогі, якія забралі дзіця», — распавёў ратавальнік Аляксандр Сабадаш.

Хлопчык у рэанімацыі, яго стан цяжкі.

Супрацоўнікі Навабеліцкага РАУС усталявалі месца знаходжання 26-гадовай маці нованароджанага. Яна таксама шпіталізавана.

Таксама паведамляецца, што псіхолаг аказваў на месцы дапамогу работнікам пункта прыёму і ратавальнікам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0