У 2021 годзе вырасла працоўная нагрузка на беларусаў, паведамляе banki24.by.

За 9 месяцаў 2021 года работнікі буйных і сярэдніх кампаній краіны адпрацавалі 1418 гадзін, за 9 месяцаў 2020 года выпрацоўка склала 1407 гадзін.

Па выніках 9 месяцаў самая нізкая працоўная нагрузка аказалася па Мінску — 1396 гадзін.

Занятасць на працы ў Мінску і ў астатняй Беларусі значна большая, чым у развітых краінах Еўропы.

У 2021 годзе разліковая норма працоўнага часу ў Беларусі пры 5-дзёнцы роўная 2050 гадзінам, пры 6-дзёнцы — 2031 гадзіне.

У такіх краінах, як Германія, Нідэрланды, Францыя і г. д., працоўны час за год укладаецца ў 1350-1500 гадзін. То-бок, гэтыя еўрапейцы праводзяць «ля станка» на 20-25% часу менш, чым беларусы.

Страйк Шродынгера? Як прайшоў першы дзень анансаванай забастоўкі і чаго чакаць далей

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0