За «актыўнае садзейнічанне» КДК у Беларусі будуць прыплачваць
За «актыўнае садзейнічанне» Камітэту дзяржаўнага кантролю ў Беларусі будуць прыплачваць. Саўмін прыняў дакумент, паводле якога грашовыя прэміі змогуць выпісваць «грамадскім інспектарам», звяртае ўвагу «Еўрарадыё».
Гэта грамадзяне, якія «ў вольны ад працы час аказваюць садзейнічанне Камітэту дзяржкантролю».
Хаця не ўсім актыўным «грамадскім інспектарам» пашанцуе. Некаторых з іх будуць заахвочваць не грашыма, а «абвяшчэннем удзячнасці і ўзнагароджаннем Ганаровай граматай Камітэта дзяржаўнага кантролю».