Забойства здарылася ў ноч на 14 ліпеня 2020 года. Двое мужчын сядзелі ў альтанцы ў двары дома на вуліцы Дворнікава і гучна слухалі музыку. Да іх падышоў трэці і спачатку нанёс аднаму некалькі ўдараў нажом у сэрца, затым напаў на другога. У выніку абодва мужчыны загінулі.

У судзе абвінавачаны распавёў, што быў у гасцях у сябра. Выйшаў у двор пакурыць, заўважыў двух чалавек і падышоў папрасіць цыгарэту. Узнікла сварка, мужчына дастаў нож.

Суд прыгаварыў яго да 24 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго таксама абавязалі выплаціць сваячцы аднаго з загінулых 50 тысяч рублёў кампенсацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0