Алексей Вараб’ёў, начальнік Рэспубліканскага цэнтра кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях РБ, заявіў, што плануецца забараніць размяшчэнне установаў з масавым знаходжаннем людзей (крамы, кавярні, клубы) на цокальных паверхах будынкаў.

«Падчас патопу 24 ліпеня была пагроза жыццю людзей. Некаторыя не маглі выбрацца з цокальных памяшканняў, бо вада падпірала дзверы. І на будучае мы плануем, на узроўні прававых актаў, падняць пытанне размяшчэння памяшканняў з масавым знаходжаннем людзей на цокальных паверхах».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?