Каб прыехаць у Аўстралію, ён прадаставіў дакумент, што перанёс кавід, і даведку аб станоўчым аналізе ад 16 снежня. Але журналісты высветлілі, што 17 снежня ён уручаў узнагароды маладым гульцам Сербіі, а 18-га — даваў інтэрв'ю.
Разглядаюцца два варыянты: альбо Джокавіч ведаў пра свой станоўчы аналіз, але не ізаляваўся. Альбо ён сфальсіфікаваў дакументы.
Нямецкае выданне Spiegel, высветліла што штамп кода станоўчага тэста адпавядае даце 26 снежня, а не 16. Таксама ў станоўчага аналізу, які быў нібыта здадзены раней, нумар вышэйшы, чым у адмоўнага, які быў здадзены пазней. Насамрэч, павінна быць наадварот.
У Сербіі за парушэнне антыкавідных мер прадугледжанае пакаранне — штраф або турэмнае зняволенне тэрмінам да трох гадоў.