Wordle набылі ў яе стваральніка Джоша Уордла за «сямізначную суму».
NYT заявіла, што гульня застанецца бясплатнай для ўсіх гульцоў, але стане часткай стратэгіі на павелічэнне колькасці лічбавых падпісак да 10 мільёнаў у 2025 годзе.
Гульцу даецца шэсць спробаў, каб адгадаць слова з пяці літар. Пасля кожнай спробы Wordle паказвае, якія літары супадаюць з літарамі загаданага слова. На кожны дзень з'яўляецца адно слова. Па-беларуску ў Wordle можна згуляць па спасылцы
0
0
0
0
0
0