«Дэстабілізацыі сітуацыі ў свеце спрыяе ўсё больш маштабнае прымяненне некаторымі дзяржавамі нелегітымных санкцый як адной з праяў неакаланіялізму супраць непажаданых для іх краін, што непазбежна вядзе да санкцыйных войнаў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Мы добра памятаем жахі той вайны (Другой сусветнай) і сёння з трывогай назіраем за эскалацыяй напружанасці ў свеце. І асаблівасць складаецца ў тым, што тыя, хто эскаліруе гэтую абстаноўку, тыя, хто прыўносіць новыя фактары эскалацыі, спрабуюць на іншых зваліць віну. Сітуацыя сёння вельмі нагадвае канец 30-х — пачатак 40-х гадоў мінулага стагоддзя. Яна небяспечная сваёй непрадказальнасцю і можа ў любы момант перайсці ў гарачую фазу», — дадаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?