Вытрымцы дыпламата можна пазайздросціць.
Ігара Кізіма сёння выклікалі ў беларускае МЗС, каб уручыць ноту пратэсту аб «парушэнні мяжы беспілотнікам, запушчаным з украінскай тэрыторыі, якое нібыта мела месца». Ён сам адразу пасля сустрэчы расказаў:
«Не паспеў я выйсці з ліфта ў МЗС Беларусі, як на мяне наляцела беларуская карэспандэнтка дзяржканала БТ 1 (Ксенія Лебедзева) і стала настойліва пытацца, «ці не шпіянаж гэта».
Тое, што яна з'явілася ў МЗС і загадзя ведала пытанні, пра якія мы гаварылі з беларускімі калегамі, само па сабе ўжо незвычайна і не робіць гонару дыпламатычнаму ведамству. Таму лічу гэта загадзя спланаванай правакацыяй.
Тым больш, што ў гэты час у Мінабароны гэтак жа быў выкліканы памочнік ваеннага аташэ і яго таксама чакаў карэспандэнт з гэтага тэлеканала канала і з тым жа пытаннем. І тут пытанне — навошта?».