Нейкая Лілія напісала Сяргею, што яна прадстаўляе сетку спецыфічных абменнікаў, ёй патрэбныя банкаўскія карты для пераводу крыптавалют: «Набіраем людзей для камандзіровак у Санкт-Пецярбург для адкрыцця дэбетавых карт расійскіх банкаў. <…> Увечары выязджаеце — раніцай у Санкт-Пецярбургу, назад ўвечары ў той жа дзень. Заробак $100 гарантавана + аплачваем дарогу ў абодва бакі».

Па ідэі, арганізатар паездкі адкрывае банкаўскія карты тым, хто пагадзіўся з'ездзіць у Пецярбург. Навошта гэта? «Па гэтых картах у нас праходзяць пераводы паміж фізічнымі асобамі па крыптавалюце. Усе абменнікі працуюць у напаўафіцыйным рэжыме. Мы проста прымаем грошы на карты і адпраўляем крыптавалюту пакупнікам».

Чаму для гэтага звяртаюцца менавіта да беларусаў?

«Беларусам вельмі добра адкрываюць карты, без лішніх пытанняў. У тых жа самых расіян глядзяць выпіскі па даўгах, аліментах, базу прыставаў, падатковую і г.д., а ў многіх сапсаваная гэтая гісторыя, і банк не адкрывае ім карты. А ў грамадзян РБ яны не могуць праверыць усё гэта, бо няма доступу да баз. Таму і супрацоўнічаем з людзьмі з РБ»»

Onliner.by спытаў у эксперта па лічбавых валютах Трафіма Яроменкі, чым пагражае адкрыццё такіх карт для пераводу крыптавалют.

— Мяркую, гэта ашуканская схема, яна не мае ніякага дачынення да крыптавалют. Магчыма, потым на людзей, якія пагодзяцца адкрыць карты ў Расіі і аддаць іх за $100, будуць афармляць крэдыты. Беларусам як раз плануюць дазволіць крэдытавацца ў расійскіх банках, — растлумачыў эксперт.

Таксама звесткі карты могуць выкарыстоўваць тэлефонныя ашуканцы, якія афармляюць анлайн-крэдыты і потым пераводзяць скрадзеныя сумы на нейкія іншыя карты. Менавіта для таго, каб на ашуканцаў не выйшла міліцыя, яны выкарыстоўваюць даверлівых людзей, якія калісьці пагадзіліся за $100 аформіць на сябе картку і перадалі яе трэцім асобам.

Жыхару Баранавічаў трапіўся на пляцоўцы аб'яў вясёлы махляр. Вось якая ў іх атрымалася перапіска

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0