Фота: AFP

Фота: AFP

«Я малю Бога, каб ён выйшаў з гэтага калодзежа цэлым», — сказала мясцоваму тэлеканалу маці зніклага хлопчыка Васіма Харчыч.

Па паведамленнях ратавальнікаў, у чацвер ім удалося апусціць на дно калодзежа кісларод і ваду пры дапамозе вяроўкі, піша Бі-бі-сі.

«Мне ўдалося пагаварыць з дзіцем, я спытаў, ці чуе ён мяне. Ён адказаў. Я пачакаў каля хвіліны і ўбачыў, што ён скарыстаўся кіслародам», — распавёў мясцоваму СМІ валанцёр Чырвонага Крыжа і Паўмесяца Імад Фахмі.

Валанцёры таксама апусцілі на дно камеру, каб сачыць за хлопчыкам. Нягледзячы на падзенне з вялікай вышыні, на кадрах відэазапісу відаць, што хлопчык знаходзіцца ў прытомнасці, у яго ёсць нязначныя траўмы галавы.

Пры дапамозе пяці бульдозераў ратавальнікі выкапалі яму глыбінёй 19 метраў паралельна калодзежу. Затым яны пракапаюць тры метры па гарызанталі паміж ямай і калодзежам, каб дастаць дзіця.

Ратавальныя працы ўскладняе вузкая адтуліна калодзежа, каля 25 сантыметраў у дыяметры. На глыбіні больш 25 метраў гэтая адтуліна становіцца яшчэ вузейшай, таму папярэднія спробы дабрацца да дзіцяці былі беспаспяховыя.

На месцы здарэння дзяжураць дактары і верталёт, які даставіць хлопчыка ў найбліжэйшую бальніцу.

Тысячы людзей выказалі падтрымку хлопчыку ў сацсетках: хэштэг#SaveRayan на працягу некалькіх гадзін знаходзіцца ў топе трэндаў Твітара ў Марока.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0