Фота: БелТА
«На гэты момант у нас 272 чалавекі, якія пакінуць краіну, абсалютная большасць — з кампенсацыяй у 1000 еўра. Адзінкі паляцелі і не атрымалі гэтых выплат», — сказаў намеснік начальніка Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Рымантас Пятраўскас.
Паводле яго слоў, абсалютная большасць мігрантаў складаюць грамадзяне Ірака, некалькі чалавек вяртаюцца ў Расію і Індыю. Мігрантаў перавозяць камерцыйнымі рэйсамі, яшчэ каля 80 чалавек не пакінулі краіну.
«Яны паляцяць у найбліжэйшы час, бо рэйсы ў Стамбул выконваюцца шэсць дзён на тыдзень, а затым іх падзеляць у залежнасці ад таго, каму і куды трэба. Думаем, што гэтыя людзі вылецяць да сярэдзіны наступнага тыдня», - сказаў Пятраўскас.
Службовыя асобы суправаджаюць мігрантаў у Віленскі аэрапорт, да самалёта, дзе выдаюць па 1000 еўра.
Па словах Р. Пятраўскаса, пасля памяншэння выплат з 1000 да 300 еўра з 21 студзеня гэтай магчымасцю карыстаюцца нешматлікія.