Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прадоўжыць рабочую паездку па рэгіёнах краіны. Сёння ў праграме кіраўніка дзяржавы наведванне Гродзенскага раёна, паведамілі БЕЛТА ў прэс‑службе беларускага лідэра.

У цэнтры ўвагі будуць знаходзіцца пытанні ўборачнай кампаніі, а таксама эфектыўнай сельскагаспадарчай вытворчасці.

Асноўнымі сельскагаспадарчымі галінамі Гродзенскага раёна з’яўляюцца мяса‑малочная жывёлагадоўля, птушкагадоўля, вытворчасць збожжа, цукровых буракоў, рапсу, бульбы, пладоў і агародніны. За 6 месяцаў 2009 года тэмп росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі склаў 108,7 працэнта пры гадавым прагнозе 108,5 працэнта. Вытворчасць малака павялічылася ў параўненні з адпаведным перыядам 2008 года на 5,7 працэнта і склала 59,3 тыс.т, рэалізавана 31 тыс.т мяса. Выручка ад рэалізацыі сельгаспрадукцыі за 5 месяцаў 2009 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года павялічылася амаль на 25 працэнтаў, узровень рэнтабельнасці — 26,2 працэнта. Прамысловасць раёна прадстаўлена 10 асноўнымі прадпрыемствамі, 40 арганізацыямі малога і сярэдняга бізнесу. Два асноўныя прамысловыя прадпрыемства ААТ «Скідзельскі цукровы камбінат» і ААТ «Гроднахлебапрадукт» выпускаюць каля 75 працэнтаў аб’ёмаў прамысловай прадукцыі раёна.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0