Намесніка старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча 7 жніўня выпісалі з бальніцы.
Там палітык знаходзіўся пасля аўтаздарэння, якое адбылося з ім у ноч на 3 жніўня. Янукевіча ў беспрытомным стане даставілі ў шпіталь з чэрапна‑мазгавой траўмай.
«Ужо іду на папраўку. Цяпер вось ляжу дома, лекар сюды да мяне прыязджае. Доўга сядзець, ці стаяць не магу, бо пачынае кружыцца галава. Дактары кажуць, што для поўнай рэабілітацыі патрэбна мінімум два тыдні», — кажа А.Янукевіч.

Палітык не ведае, ці была заведзеная крымінальная справа на кіроўцу бусіка, які пратараніў ягоны аўтамабіль. «Некалькі разоў званілі з міліцыі. Пыталіся, ці маю я прэтэнзіі. Адказаў, што натуральна. Прапанавалі прыйсці да іх пасля выздараўлення. Паглядзім, што з гэтага атрымаецца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?