Трагедыя здарылася 26 ліпеня. Падчас сваркі з жонкай на глебе асабістай непрыязні і сумневаў у бацькоўстве мужчына нанёс удар нажом у жывот дацы. Ад атрыманага ранення дзяўчынка, якой быў усяго месяц, памерла.

Потым мужчына збіў жонку. Таксама шэсць разоў ударыў нажом, у тым ліку ў галаву. Забраў залатыя вырабы (на 5 500 рублёў) і сышоў.

У судзе мужчына прызнаў віну часткова. Ён не адмаўляў, што нанёс удар нажом дачцы, аднак паведаміў, што зрабіў гэта ў стане афекту. Прызнаў збіццё жонкі, але не пагадзіўся, што збіраўся скрасці ювелірныя вырабы.

Яму прызначанае пакаранне ў 20 гадоў з адбываннем у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам 3200 рублёў, паведамляе БелТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0