Аўтамабіль таксі пад кіраваннем 23-гадовага мужчыны рухаўся па трасе М6 з боку Менска. Недалёка ад вёскі Герніка Шчучынскага раёна пры павароце налева ён не саступіў дарогу мікрааўтобусу Volkswagen, з-за чаго аўтамабілі сутыкнуліся.

Аўтамабіль таксі апынуўся ў кювеце. Сямігадовая дзяўчынка — пасажыр таксі, загінула на месцы, а яе бабуля і кіроўца легкавушкі дастаўленыя ў рэанімацыю раённай бальніцы, дзе жанчына праз непрацяглы час памерла.

Кіроўца мікрааўтобуса атрымаў першую медыцынскую дапамогу, у шпіталізацыі ён патрэбы не меў.

Следчыя аглядаюць месца здарэння, дапытваюць сведак, плануецца прызначэнне некалькіх экспертных даследаванняў. У дачыненні да кіроўцы таксі распачатая крымінальная справа за парушэнне ПДР, што мела вынікам смерць. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0