Фота: thestandard.com.hk
Штодня плануецца тэсціраваць групы да мільёна чалавек. Кожны грамадзянін павінен будзе прайсці тры тэсты на COVID-19 на працягу трох тыдняў.
Грамадзяне, якія не выканалі загад аб тэсціраванні, будуць аштрафаваныя на дзесяць тысяч ганконгскіх даляраў (каля 1 100 еўра).
Пры гэтым з-за недастатковай інфраструктуры шэраг тэстаў плануюць накіраваць на апрацоўку ў суседні Шэньчжэнь.
З-за сур'ёзнай ўспышкі кавіду ў Ганконгу недастаткова часу для будаўніцтва дадатковых часовых лабараторый.
Насельніцтва горада складае каля 7,5 млн чалавек.
0
0
0
0
0
0