У самой прапанове праводзіць перамовы не на нейтральнай тэрыторыі, а на тэрыторыі Беларусі, васала Расіі, фактычна, акупаванага расійскімі войскамі, з Беларусі наносіліся ўдары па Украіне, крылася форма прыніжэння. Масква хоча капітуляцыі Украіны, не мірных перамоваў.

У той жа час нечакана ўпарты супраціў украінцаў і цвёрдасць кіраўніцтва краіны сарвалі бліцкрыг. На 4-ы дзень вайны расійскія сілы не кантралююць ніводнага абласнога цэнтра Украіны, хоць у Маскве разлічвалі на падзенне Украіны за 1—4 дні пасля ўварвання. Амерыканская разведка таксама прадказвала падзенне Кіева, які знаходзіцца ўсяго за 90 км ад мяжы, за 48—96 гадзін пасля пачатку аперацыі, але гэтага не адбылося. Расійскія войскі нясуць цяжкія страты, і для далейшага прарыву ўкраінскай абароны ім можа спатрэбіцца ўступленне ў бой беларускай арміі, чаго Лукашэнка, здаецца, імкнуўся ўнікнуць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0