Жылыя дамы ў Барадзянцы, прыгарадзе Кіева, пасля расійскай бамбёжкі.

Жылыя дамы ў Барадзянцы, прыгарадзе Кіева, пасля расійскай бамбёжкі.

«Люди на Донбассе — это не бродячие собаки, от 13 до 14 тысяч человек убили за эти годы», — заявіў Уладзімір Пуцін. Гэта нахабная маніпуляцыя.

Так, ахвяр, сапраўды, больш за 13 тысяч. Але, па-першае, сярод забітых — амаль 5 тысяч украінскіх вайскоўцаў. А гэта значыць, што столькі сама, а хутчэй за ўсё яшчэ больш, загінула вайскоўцаў з боку расійскіх сіл пад маркамі «ДНР» і «ЛНР». Такім чынам, колькасць ахвяр сярод мірнага насельніцтва складае некалькі тысяч чалавек. Прычым яны маглі загінуць як пад агнём ЛДНРаўцаў, так і сілавых структур Украіны. Выходзіць, што

за 8 гадоў канфлікту ў Данбасе загінула менш мірных людзей, чым за 10 дзён расійскага ўварвання ва Украіну.

Па-другое,

за 8 гадоў канфлікту ў Данбасе загінула ў дзясяткі разоў менш грамадзян, чым у канфлікце ў Чачні, дзе гарады падвяргалі дывановым бамбёжкам. Між тым Чачня то хоць аўтаномія, а Данбас быў проста абласцямі.

Двайная мараль — паводле Пуціна, Расія мела права прасаваць чачэнцаў, але іншыя краіны не маюць права абараняць сваю тэрытарыяльную цэласнасць.

Па-трэцяе,

саму вайну ў Данбасе развязала Расія з мэтай адарваць гэты рэгіён і расчляніць Украіну. Да 2014 года людзі там мірна жылі

і працавалі, гэта быў рэгіён Украіны з самымі высокімі заробкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0