Паводле слоў Блінкена, была зробленая заява, што Эміраты падтрымаюць павелічэнне здабычы, «калі справа тычыцца АПЕК+». Блінкен адзначыў, што гэта дазволіць стабілізаваць сусветны энергетычны рынак.
Такім чынам Блінкен пракаментаваў паведамленні аб тым, што прынц Саудаўскай Аравіі Мухамед Бэн Сальман Аль Сауд і наследны прынц Абу-Дабі, намеснік галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Мухамед бэн Заід аль Нахаян адмовіліся кантактаваць з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам па пытанні здабычы нафты.
У выніку майскія ф'ючарсы на нафту маркі Brent на Лонданскай біржы 9 сакавіка адкаціліся з максімумаў больш чым на 10%, да $112,85 за бараль.
7 сакавіка нафта таргавалася каля $139 за барэль, што было максімумам з 2008 года.