«Хачу сказаць некаторым дзеячам і дзяячкам, якім не хапіла гідлівасці не весці размовы з акупантамі: калі хтосьці з вас раптам спакусіўся на прапановы гэтых акупантаў, вы падпісваеце сабе прысуд ‒ пайсці следам за больш чым 12000 захопнікаў, якія не змаглі своечасова зразумець, чаму на Украіну не варта нападаць», ‒ сказаў ён.

12 сакавіка стала вядома, што ў Мелітопалі расейскія вайскоўцы прызначылі новага кіраўніка гораду ‒ дэпутатку гарадскога савету Галіну Данільчанку, якая прадстаўляла так званы «Оппоблок».

Данільчанка заклікала мясцовых жыхароў «падстроіць усе механізмы пад новую рэчаіснасць, каб як мага хутчэй пачаць жыць па-новаму».

Былога мэра Мелітопаля скралі расейскія вайскоўцы. Жыхары Мелітопаля выйшлі на мітынг, патрабуючы вярнуць Івана Фёдарава.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў выкраданне мэра Мелітопаля ваенным злачынствам супраць дэмакратыі і прыраўняў дзеянні расейскіх вайскоўца да дзеянняў тэрарыстаў так званай Ісламскай дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0