«Большасць выйшла, ўратавалася цудам. Цяпер восем грамадзянскіх пад заваламі, якіх спадзяёмся выцягнуць. Шукаем. Траіх вайскоўцаў таксама шукаем. Пакуль мінімальныя страты, пакуль шукаем… Пакуль без дакладных двухсотых (забітых)», — заявіў Кім.

Па яго словах, гэта азначае, што акупанты перадумалі наступаць на Мікалаеў.

«Таму што, па класіцы, калі ты збіраешся нешта захопліваць, табе патрэбны пункт кіравання вобласцю, куды падведзеныя ўсе камунікацыі, сеткі, сувязь. Яны зразумелі, што Мікалаеў яны не возьмуць, і вырашылі нам усім перадаць прывітанне. Перадалі, дзякуй, высновы зрабілі, будзем адпаведна рэагаваць», — дадаў Кім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
7
Абуральна
17