«У канцы сутак 28 сакавіка з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь знішчальнікам акупантаў былі выпушчаныя дзве ракеты тыпу «Х», якія рухаліся ў напрамку горада Львова.

Радыётэхнічнымі войскамі цэлі былі своечасова знойдзеныя і знішчаныя зенітнымі ракетнымі войскамі на адлегласці каля 30 км да абласнога цэнтра», — гаворыцца ў паведамленні Паветранага камандавання «Захад».

Акрамя таго, адзначаецца, што падраздзяленні ЗРВ знішчылі на гэтым напрамку два беспілотнікі аператыўна-тактычнага ўзроўню.

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0