Эксперт распавяла і пра асаблівасці гэтага падвіда. Яна адзначыла: «Па лічбах — захворванне на кавід у нас знаходзіцца на нізкім узроўні, яно працякае ў лёгкай форме.

У тых, хто не вакцынаваўся, можа працякаць у сярэдняй ступені цяжкасці, але ў цэлым працякае ў лёгкай форме. Можна сказаць, што многія не назіраюць складаных сімптомаў: можа быць боль у горле, які праходзіць за 1-2 дні, альбо страта нюху, але ён таксама хутка вяртаецца. Таксама могуць быць страўнікава-кішачныя расстройствы».

Ці будзе ў Беларусі новая хваля кавіду? Пакуль адказу на гэтае пытанне няма ні ў каго.

«У кожнай краіне ўздым ідзе па рознаму. Сёння вірус не мае асаблівых, характэрных для сезоннага захворвання элементаў. Таму мы пакуль не можам казаць, калі пойдзе рост. Трэба адсочваць цыркуляцыю віруса, разумець, колькі людзей больш у працэнтах.

Ён працякае лёгка, таму многія не звяртаюцца па меддапамогу, прымаючы гэта за звычайнае ВРЗ», — адзначыла эксперт.

«Прагназаваць складана, вірус неадназначны. Нягледзячы на гэта, бальніцы гатовыя, рэзервы застаюцца. Казаць пра тое, што мы цалкам згортваем працу па падрыхтоўцы да чарговага ўздыму, не прыходзіцца. Мы будзем назіраць, як працякае падвід «амікрона». Цалкам верагодна, што ніякіх дадатковых разгортванняў гэта не запатрабуе ў цяперашні перыяд часу», — сказала Іна Карабан.

Таксама яна падкрэсліла, што, улічваючы, што «рэгіструецца нізкі ўзровень захворвання і ўжо 60% насельніцтва вакцынаваныя абодвума кампанентамі, «можам казаць, што прышчэпкі добра ўплываюць на ўстойлівасць імунітэту».

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0