Наземны выезд з Беларусі на аўтамабілі платны

З 1 чэрвеня 2021 года пачаў дзейнічаць падатак на выезд з Беларусі. Аплату неабходна здзейсніць да ўезду ў пункт пропуску. Яна складае 1 базавую велічыню (32 рублі) за транспартны сродак масай да 5 тон незалежна ад колькасці пасажыраў у ім.

Ад аплаты падатку вызваляюцца наступныя грамадзяне (пры наяўнасці патрэбных дакументаў): кіроўцы, якія едуць на пахаванне членаў сям'і і блізкіх сваякоў, а таксама суправаджаючыя памерлых для пахавання, удзельнікі і інваліды Вялікай Айчыннай вайны, інваліды I і II груп, а таксама іх суправаджаючыя, удзельнікі ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, грамадзяне Беларусі, якія выязджаюць на лячэнне ў санаторна-курортныя ўстановы.

Як плаціць падатак на выезд можна паглядзець тут

Не ўсе пункты пропуску адкрытыя 

На мяжы з Польшчай працуюць два пункты пропуску: «Бераставіца — Баброўнікі» і «Цярэспаль — Брэст». На мяжы з Літвой адкрытыя ўсе аўтамабільныя пункты пропуску.

Пункт «Брузгі», які размешчаны каля Гродна, закрыты з 9 лістапада 2021 года. Тады такое рашэнне было прынятае з-за міграцыйнага крызісу. 

Каранавірусныя абмежаванні

З 28 сакавіка 2022 года адмененыя ўсе санітарныя абмежаванні пры перасячэнні мяжы з Польшчай. Пра гэта паведаміла польская памежная служба.

У Літву ехаць можна толькі пры наяўнасці ПЛР-тэсту, зробленага на працягу 72 гадзін да ўезду або пры наяўнасці сертыфіката аб вакцынацыі прызнанымі ў ЕС вакцынамі — Pfizer, Moderna, AstraZeneca, Johnson&Johnson.

Латвія з 1 красавіка 2020 года спрасціла ўезд у краіну на фоне паляпшэння эпідэміялагічнай сітуацыі. Адмененае патрабаванне аб прад'яўленні сертыфіката аб вакцынацыі, дакумента аб перанесенай хваробе або тэсту. Разам з тым гэтае патрабаванне застанецца абавязковым для пасажыраў, якія прыязджаюць з краін, што знаходзяцца ў чырвонай зоне рызыкі.

Электронная чарга на мяжы

Пры выездзе з Беларусі перад пунктам пропуску на спецыяльнай стаянцы фармуецца электронная чарга. Яна дзейнічае ва ўсіх адкрытых пунктах на беларуска-польскай і беларуска-літоўскай мяжы, акрамя «Прывалкі» каля Гродна і «Лошы». Там дзейнічае жывая чарга.

Франак Вячорка: Сярод ахвотных атрымаць візы шмат сваякоў чыноўнікаў і сілавікоў

Дзе і як хутка цяпер можна атрымаць візы ЕС у Беларусі?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1