Лідар партыі ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі памёр пасля працяглай хваробы, паведаміў спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін.

«Ягоная асоба настолькі маштабная, што без яго цяжка ўявіць гісторыю развіцця палітычнай сістэмы сучаснай Расеі» — — напісаў Валодзін у тэлеграм.

У прэс-службе партыі пацвердзілі РБК, што Жырыноўскі памёр. «З жыцця пайшоў без перабольшання вялікі чалавек, ён упісаў сябе ў гісторыю нашай краіны і ўсяго свету», — сказалі ў ЛДПР.

Уладзіміра Жырыноўскага ў пачатку лютага шпіталізавалі ў Цэнтральную клінічную бальніцу з каранавірусам. 

Упершыню інфармацыя пра смерць Жырыноўскага з'явілася 25 сакавіка. Спачатку інфармацыю пацвердзіў сенатар ад ЛДПР Пронюшкін, але Валодзін заявіў, што палітык жывы, але ў цяжкім стане.

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
1