27 лютага, калі ў Беларусі праходзіў рэферэндум на фоне антываенных акцый, Шышко быў затрыманы і асуджаны на 15 сутак. Гэта і стала нагодай для яго дэпартацыі. 

Шышко атрымліваў акцёрскую адукацыю ў Беларусі. У 2010 годзе ён скончыў Брэсцкі музычны коледж імя Рыгора Шырмы, а ў 2014-м — Беларускую акадэмію мастацтваў (акцёрскі курс Зоі Белахвосцік). Меў беларускі від на жыхарства.

За сакавік — пачатак красавіка ў РТБД былі звольненыя 4 акцёры, а шматгадовы мастацкі кіраўнік тэатра Аляксандр Гарцуеў пакінуў сваю пасаду яшчэ ў канцы мінулага года. 

Чытайце таксама:

З Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі звольнілі актрысу Алену Баяраву

З РТБД звольнілі мастацкага кіраўніка Аляксандра Гарцуева

«Калі працуеш на дзяржслужбе — павінен быць прыхільнікам дзяржаўнай улады». Міністр культуры зноў выказаўся пра палітычныя звальненні

Міністр культуры: Больш за 300 чалавек з нашых калектываў «папрасілі». І я лічу гэта правільным

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
12