Яны едуць у Кіеў на ўкраінскім цягніку.

Анджэй Дуда, Гітанас Наўседа, Эгілс Левітс і Алар Карыс сустрэнуцца з Зяленскім, каб перадаць яму «словы палітычнай і ваеннай падтрымкі», напісаў Наўседа ў Твітары.

«Разам да перамогі!» — дадаў літоўскі прэзідэнт.

У гэтай паездцы павінен быў узяць удзел нямецкі прэзідэнт Франк-Вальтэр Штайнмаер. Раней ён заявіў, што Дуда прапанаваў яму адправіцца ва Украіну разам з усходнееўрапейскімі лідэрамі, каб прадэманстраваць еўрапейскую салідарнасць, але, па словах Штайнмаера, «гэтага не захацелі ў Кіеве».

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0